Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.

    У віншавальным пасланні гаворыцца:

    "Безумоўная падтрымка кітайскага народа, поспехі дружалюбнага Кітая ў пераадоленні наступстваў пандэміі каранавіруса, умацаванні пазіцый на міжнароднай арэне і пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва з'яўляюцца яркім сведчаннем эфектыўнасці праводзімай Вамі палітыкі.

    Ваш высокі аўтарытэт сярод сусветных лідараў забяспечваецца нязменнай прыхільнасцю да раўнапраўнага, збалансаванага і інклюзіўнага глабальнага развіцця. Прытрымліваючыся Вашага курсу, Кітайская Народная Рэспубліка ўносіць важкі ўклад ва ўдасканаленне сістэмы міжнароднага кіравання і захаванне стабільнасці ва ўсім свеце.

    Цалкам падзяляю Вашы ідэі і ініцыятывы аб усеагульным развіцці і бяспецы. Мінск і Пекін на справе падтрымліваюць адзін аднаго, з кожным днём умацоўваючы традыцыйную дружбу і стратэгічнае партнёрства. Упэўнены, што дзякуючы адзінству пазіцый і скаардынаваным намаганням мы пераадолеем любыя перашкоды.

    Шчыра даражу існуючымі паміж намі добрымі адносінамі. Буду рады хуткай сустрэчы і магчымасці абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну моцнага здароўя, поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту.