Віншаванне Старшыні Урада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з 60-годдзем.
"У Беларусі Вас высока цэняць як вопытнага дзяржаўнага дзеяча, мэтанакіраванага і энергічнага кіраўніка Урада Расійскай Федэрацыі з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, здольнага паспяхова рэалізоўваць смелыя планы і ўкараняць новыя рашэнні", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што пры далейшай Вашай падтрымцы існуючыя добрасуседскія адносіны паміж Беларуссю і Расіяй прадоўжаць пашырацца на карысць брацкіх народаў нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Мішусціну здароўя, шчасця, невычэрпных сіл для ажыццяўлення стратэгічных задач, дасягнення значных вынікаў на адказнай пасадзе.