Віншаванне Старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаілу Русаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіла Русага з 70-годдзем.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Міхаіла Русага ведаюць і цэняць як таленавітага палітыка, паспяховага кіраўніка, вопытнага гаспадарніка, які прайшоў працоўны шлях ад агранома да славутага дзяржаўнага дзеяча.

    "Вашы адданасць Радзіме, высокі прафесіяналізм, пачуццё адказнасці за кожную даручаную справу сталі залогам выканання важных задач па развіцці айчыннай эканомікі, захаванні сацыяльнага і экалагічнага дабрабыту дзяржавы, узмацненні рэгіёнаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўнеслі значны ўклад ва ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства, умацаванне інстытута парламентарызму, павышэнне аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Русаму здароўя, даўгалецця, шчасця, міру і дабра: "Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены павагай і падтрымкай калег, цеплынёй і любоўю родных і блізкіх людзей".