Віншаванне першаму віцэ-прэзідэнту Азербайджана Мехрыбан Аліевай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага віцэ-прэзідэнта Азербайджана Мехрыбан Аліеву з днём нараджэння. 

    "Вашы патрыятызм і беззапаветнае служэнне Азербайджану, глыбокая ўключанасць у важныя пытанні нацыянальнага развіцця выклікаюць павагу і захапленне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад першага віцэ-прэзідэнта Азербайджана ва ўмацаванне стратэгічнага партнёрства Мінска і Баку, а таксама ў падтрыманне атмасферы даверу і ўзаемаразумення, дзякуючы якой адносіны дзвюх краін па праву можна лічыць узорам сапраўднай дружбы.

    "Упэўнены, Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць рэалізацыі сумесных праектаў, пашырэнню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам у духу адкрытага і канструктыўнага дыялогу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мехрыбан Аліевай здароўя, дабрабыту і натхнення на новыя здзяйсненні.