Віншаванне Паўлу Марыеву з 85-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Паўла Марыева з 85-годдзем.
"Увесь Ваш жыццёвы шлях - гэта яркі прыклад выключнага прафесіяналізму і беззапаветнага служэння роднай краіне. Вы сапраўдны герой нашага часу, заслугі якога ўдзячны народ адзначыў самым высокім званнем Героя Беларусі, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Свой канструктарскі, а затым і кіраўніцкі талент Вы аддалі Беларускаму аўтамабільнаму заводу, дзе працавалі амаль паўстагоддзя, паўтара дзясятка гадоў моцна трымаючы ў руках штурвал флагмана айчыннага аўтапрама".
Прэзідэнт адзначыў, што Павел Марыеў узначаліў БЕЛАЗ у няпростыя 1990-я гады і змог зрабіць амаль немагчымае: не толькі захаваць прадпрыемства і яго ўнікальны калектыў, але і надаць новы імпульс развіццю завода, вывесці вытворчасць кар'ернай тэхнікі на лідзіруючыя пазіцыі на сусветным рынку. Прыемна, што прадпрыемства не забывала і пра сацыяльную сферу: будаваліся жыллё для работнікаў, спартыўныя і культурныя аб'екты сталіцы беларускіх машынабудаўнікоў - горада Жодзіна.
"І сёння, застаючыся спагадлівым і сціплым чалавекам, Вы не страчваеце энтузіязму і энергіі, шчодра дзеліцеся з зацікаўленай моладдзю напрацаванымі ведамі і вопытам. Дзякуй за Вашу добрасумленную працу, за БЕЛАЗ, які з'яўляецца адным з самых пазнаваемых прамысловых брэндаў Беларусі. Ад усяго сэрца жадаю Вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.