Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.
"Вашы нястомнае шматгадовае служэнне на карысць хрысціян, дзейнасць па захаванні традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей, высокая міратворчая місія набылі давер і павагу мільёнаў людзей, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш уклад у развіццё міжрэлігійнага і міжканфесійнага дыялогу вельмі вялікі. Сёння, у такі няпросты час, Ваша слова набывае асаблівую сілу, аказвае неацэнную дапамогу людзям, умацоўвае іх дух, абуджае любоў да сваёй Айчыны, з'яўляецца маральным арыенцірам".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што і ў далейшым пастырская дзейнасць прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы будзе накіравана на ўмацаванне дружалюбных сувязей дзвюх брацкіх дзяржаў.
Прэзідэнт пажадаў Патрыярху моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у высакародным служэнні Праваслаўнай Царкве.