Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

    "Ваша Архіпастырскае служэнне Рускай Праваслаўнай Царкве выпала на няпросты для ўсёй планеты час, калі асаблівае значэнне набылі галоўныя агульначалавечыя каштоўнасці: гатоўнасць змагацца за справядлівую справу, абараняць Радзіму, веру бацькоў і будучыню дзяцей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на гэтым фоне высокі аўтарытэт, мудрае слова і малітоўная дапамога Патрыярха з'яўляюцца для ўсіх праваслаўных вернікаў непарушным маральным арыенцірам, які ўмацоўвае ў сэрцы тысячагадовыя традыцыі хрысціянства.

    Прэзідэнт выказаў падзяку Патрыярху Кірылу за нястомную працу, якая дае народам сілы падтрымліваць адзін аднаго, захоўваючы духоўнае і культурнае адзінства, а таксама пажадаў добрага здароўя і невычэрпнай энергіі ў служэнні на карысць Царквы і ўсяго праваслаўнага свету.