Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.

    "Святы роўнаапостальны Кірыл стаў для ўсяго славянскага свету сапраўдным светачам хрысціянскай асветы, распаўсюджвання праваслаўнай веры, ведаў і культуры. Таксама як Ваш нябесны заступнік, Вы шмат працуеце над тым, каб падаваць дастойны прыклад беззапаветнага служэння Богу і Айчыне, падтрымліваеце духоўна і малітвена ўсіх вернікаў, асабістым прыкладам паказваючы шлях да ўдасканалення душы кожнага чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заслужаны архіпастырскі аўтарытэт Патрыярха Кірыла расце год ад году, а яго мудрае слова садзейнічае ўмацаванню агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей, аб'ядноўвае ўсіх праваслаўных хрысціян не толькі Беларусі і Расіі, але і ўсяго свету.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў прадстаяцелю Рускай праваслаўнай царквы добрага здароўя, дабрабыту і доўгіх плённых гадоў жыцця.