Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 75-годдзем.

    "За доўгія гады свайго служэння Вы набылі высокі аўтарытэт пастыра, выдатнага царкоўнага дзеяча і таленавітага багаслова. Вашы асабісты прыклад прытрымлівання евангельскіх запаведзяў, мудрасць і вопыт садзейнічаюць умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пад прадстаяцельствам Патрыярха Кірыла Руская праваслаўная царква ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне міжрэлігійнага і міжнацыянальнага міру і згоды, клапоціцца аб маральным выхаванні моладзі ў духу хрысціянскай маралі і павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны.

    Прэзідэнт пажадаў кіраўніку РПЦ добрага здароўя, многіх і плённых гадоў жыцця, невычэрпных духоўных сіл у яго высакародным служэнні.