Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 45-годдзем архірэйскай хіратоніі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх стагоддзяў Праваслаўная царква служыць маральным арыенцірам для мільёнаў вернікаў, выступае аб'яднальнай сілай, натхняе на стваральную працу.
"У Вашай асобе яна набыла мудрага настаўніка і пастыра, усе словы і ўчынкі якога з'яўляюцца прыкладам глыбокай духоўнасці і самаадданага служэння людзям. Ваш шматгадовы ўдзел у вырашэнні складанейшых пытанняў сучаснасці дапамагае знаходзіць шляхі да паважлівага дыялогу і канструктыўнага супрацоўніцтва, садзейнічае дасягненню сацыяльнага дабрабыту і стабільнасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь прызнае і высока цэніць уклад, які Патрыярх Кірыл уносіць у справу захавання міру, умацавання духоўнай сувязі і братэрскай дружбы народаў абедзвюх краін. Прэзідэнт пажадаў яму добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, доўгіх і плённых гадоў жыцця, каб яго праца і малітвы і ў далейшым прадаўжалі несці веру, надзею, любоў і мудрасць сэрцам і душам праваслаўных хрысціян усяго свету.