Віншаванне партыі "Грамадзянскі дагавор" з перамогай на пазачарговых парламенцкіх выбарах

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста павіншаваў партыю "Грамадзянскі дагавор", якую ўзначальвае выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян, з перамогай на пазачарговых парламенцкіх выбарах.

    "Вашы мэтанакіраванасць і адданае служэнне інтарэсам армянскага народа сталі залогам поспеху ў важнейшай для краіны грамадска-палітычнай кампаніі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Ерэванам у розных галінах будзе і далей развівацца на карысць дружбы і працвітання народаў дзвюх краін.