Віншаванне Папу Рымскаму Францыску

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Рымскага Францыска з чарговай гадавінай Пантыфікату.

    "Адносіны Мінска і Ватыкана заўсёды грунтаваліся на багатай гісторыі і глыбокай павазе. Вопыт апошніх месяцаў ярка пацвярджае, што дасягнуты ўзровень разумення дае нам магчымасць знаходзіць вырашэнні любых пытанняў у атмасферы даверу. Вашы бескарыслівая дапамога і гатоўнасць да кампрамісу сведчаць, што Святы Прастол клапоціцца аб беларускіх верніках, зацікаўлены ва ўмацаванні грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адзінства поглядаў у Беларусі і Ватыкане садзейнічае сумесным ініцыятывам па захаванні рэгіянальнай стабільнасці і міжканфесійнага дыялогу, фарміруе аснову для падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.

    "Поўнасцю згодны з Вашымі словамі аб братэрстве, якое ўяўляе сабой працягнутую насустрач руку. Цяпер у Беларусі мы адстойваем менавіта каштоўнасці братэрства: мір, справядлівасць і павагу. Кожнаму, хто падзяляе гэтыя ідэалы, мы заўсёды гатовы аддаць частку свайго сэрца і кавалак духмянага хлеба са знакам Крыжа", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Папе Рымскаму Францыску добрага здароўя і доўгіх гадоў пастарскай службы вечным хрысціянскім каштоўнасцям: веры, надзеі, любові.