Віншаванне Нізару Амідзі з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Ірак
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нізара Амідзі з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Ірак.
"Упэўнены, Ваша дзейнасць на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць паступальнаму прагрэсу Ірака, далейшаму ўмацаванню стабільнасці і нацыянальнай згоды, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Пацвярджаю зацікаўленасць у паглыбленні беларуска-іракскага дыялогу на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя, а таксама ў развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Ірака выдатнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай службе, а жыхарам краіны - міру і дабрабыту.