Віншаванне народу Славацкай Рэспублікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Славацкай Рэспублікі з нацыянальным святам - Днём утварэння Рэспублікі.

    "Стаўшы суверэннымі, нашы народы будавалі сваю дзяржаўнасць на прыцыпах гуманізму, сацыяльнай справядлівасці, мірнага суіснавання і непарушнасці граніц, - гаворыцца ў віншаванні. - У сённяшні няпросты час вельмі важна спыніць рост канфрантацыі, нецярпімасці і нацыянальнага эгаізму ў еўрапейскім рэгіёне, садзейнічаць дыялогу і ўзаемаразуменню".

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці добрых партнёрскіх адносін са Славакіяй ва ўсіх сферах сумеснай дзейнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружалюбнаму славацкаму народу бязвоблачнага неба, дабрабыту і прагрэсу: "Няхай новы, 2022 год прынясе радасць у кожны ваш дом, падтрымку родных і блізкіх, прывядзе да рэалізацыі планаў і ажыццяўлення мар".