Віншаванне народу Рэспублікі Славенія з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Рэспублікі Славенія з нацыянальным святам.

    "Дзяржаўнасць з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю і сведчыць аб здольнасці нацыі да самастойнага развіцця. У вашай краіне добра ведаюць, якім цярністым можа быць шлях да набыцця незалежнасці і якіх намаганняў патрабуе яе захаванне. Упэўнены, што брацкі славенскі народ цалкам падзяляе імкненне беларусаў да адзінства і лепшай долі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь разглядае Славенію як важнага еўрапейскага партнёра і заўсёды з вялікай увагай ставілася да рэалізацыі сумесных праектаў.

    "Упэўнены, што мы зможам пераадолець часовыя цяжкасці і выйсці на новы этап канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.