Віншаванне народу Каралеўства Нідэрландаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Каралеўства Нідэрландаў з Днём Караля.
"Нягледзячы на адлегласць паміж нашымі краінамі, розныя пункты гледжання на сусветныя працэсы і іх ацэнку, у нас ёсць нямала агульных рыс, галоўная з якіх - любоў да сваёй зямлі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Каб захаваць Радзіму і мець магчымасць прадаўжаць усебакова развівацца, шукаць шляхі вырашэння важных сучасных праблем у розных сферах, у тым ліку экалогіі, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, на еўрапейскім кантыненце павінен быць мір. Гэта каштоўнасць, якую трэба берагчы і ўвесь час сумеснымі намаганнямі на прынцыпах даверу, павагі і супрацоўніцтва імкнуцца захаваць".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што паглыбленне беларуска-нідэрландскага дыялогу, заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе, адпавядае інтарэсам жыхароў абедзвюх дзяржаў, з'яўляецца элементам стабільнасці і дабрабыту ў Еўропе.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў народу Каралеўства Нідэрландаў мірнай будучыні, згоды і працвітання.