Віншаванне народу Эстоніі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Эстоніі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады існавання Эстонія дасягнула значных поспехаў у сваім развіцці, у тым ліку ў пабудове эфектыўнай лічбавай эканомікі, забеспячэнні высокага ўзроўню адукацыйнай сферы.

    "Нягледзячы на складаную палітычную кан'юнктуру, беларуска-эстонскія адносіны дэманструюць дадатную дынаміку гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што шматгадовы вопыт добрасуседства Беларусі і Эстоніі, партнёрскія сувязі паміж гарадамі і рэгіёнамі дзвюх краін, трывалыя дзелавыя, культурныя, гуманітарныя кантакты будуць служыць надзейнай асновай для ўмацавання ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах.

    Прэзідэнт пажадаў усім жыхарам Эстоніі міру, працвітання і прагрэсу.