Віншаванне народу Чэхіі з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Чэхіі з нацыянальным святам.

    Беларускі лідар адзначыў, што 28 кастрычніка 1918 года ў гісторыі Чэхіі адбылася лёсавызначальная падзея, якая стала пачаткам пабудовы незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.

    "На працягу доўгага часу чэхаў і беларусаў аб'ядноўваюць каштоўны вопыт мірнага суіснавання, чалавечыя, гаспадарчыя і культурныя сувязі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены ў наяўнасці сёння ў Мінска і Прагі магчымасцей для аднаўлення канструктыўнага супрацоўніцтва ў гандлёвай і гуманітарнай сферах. Беларускі бок да гэтага гатовы".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Чэхіі працвітання і ўпэўненасці ў будучыні. "Будзем рады вітаць вас у гасціннай Беларусі", - дадаў Прэзідэнт.