Віншаванне народу Чэхіі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Чэхіі з нацыянальным святам - Днём узнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.

    "Адносіны паміж нашымі краінамі перажывалі як часы ўздыму, ажыўлення палітычных, дзелавых і культурных кантактаў, так і перыяды рэгрэсу. Аднак станоўчага было больш і патэнцыял беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння далёка не вычарпаны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на тое, што, нягледзячы на геапалітычныя выклікі і палітычную кан'юнктуру, ужо ў бліжэйшым будучым Мінск і Прага пераадолеюць існуючую турбулентнасць. "Беларусь заўсёды адкрыта для канструктыўнага супрацоўніцтва з Чэхіяй па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу на прынцыпах партнёрства, даверу і раўнапраўя".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім чэхам міру, згоды і дабрабыту.