Віншаванне народу Аўстрыі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з нацыянальным святам.

    "Гістарычны вопыт вашай краіны - яскравы прыклад бясспрэчнага значэння суверэнітэту і незалежнасці для забеспячэння інтарэсаў дзяржавы і яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь заўсёды ўспрымала Аўстрыю як важнага еўрапейскага партнёра з блізкімі каштоўнасцямі і менталітэтам. "Мінск зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Венай у гандлёвай і інвестыцыйнай галінах. Ганарымся тым, што шэраг буйных аўстрыйскіх кампаній шмат гадоў паспяхова працуе ў нашай краіне, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы высока цэнім трывалыя гуманітарныя сувязі, дапамогу ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і аздараўленні беларускіх дзяцей".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што, нягледзячы на часовыя цяжкасці, у хуткім часе ўдасца аднавіць поўнафарматны дыялог, забяспечыць далейшае развіццё двухбаковых адносін, выйсці на рэалізацыю новых значных сумесных праектаў.

    Беларускі лідар пажадаў дружалюбнаму народу Аўстрыі міру, дабрабыту і далейшага працвітання.