Віншаванне народу Аўстрыі з Нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і ад сябе асабіста павіншаваў народ Аўстрыі з Нацыянальным святам.

    "Гэты дзень мае вялікае значэнне для ўсіх грамадзян Аўстрыі, з'яўляецца сімвалам свабоды, адзінства, адданасці прынцыпам міру і гістарычнай адказнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Аўстрыя традыцыйна выступала пляцоўкай для міжнароднага дыялогу і дасягнення ўзаемаразумення. "У сучасным свеце, дзе супярэчнасці паміж дзяржавамі становяцца ўсё больш складанымі, а сусветны парадак, якім мы яго ведаем, няўмольна і хутка змяняецца, збалансаваная пазіцыя нейтралітэту набывае асаблівую каштоўнасць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Беларусь выступае за аднаўленне канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Венай, якое мы сумесна выбудоўвалі дзесяцігоддзямі. На гэтым фундаменце гатовы ствараць новыя магчымасці для плённага ўзаемадзеяння".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Аўстрыі захоўваць вернасць свайму мудраму гістарычнаму выбару і садзейнічаць устанаўленню ў Еўропе згоды і стабільнасці.