Віншаванне народнай артыстцы СССР Людміле Чурсіной
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Людмілу Чурсіну з юбілеем.
"Валодаючы яркім артыстычным талентам, прыроджанай інтэлігентнасцю і надзвычайнай працаздольнасцю, Вы па праву атрымалі прызнанне прафесіяналаў і любоў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Людмілу Чурсіну ведаюць і цэняць як выдатную актрысу, якая бліскуча ўпісала запамінальныя радкі ў летапіс сучаснага тэатральнага і кінамастацтва.