Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Святлане Немаляевай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Святлану Немаляеву з юбілеем.
"Ваша непаўторнае сцэнічнае майстэрства, абрамленае жаночай прыгажосцю і шармам, шчыра палюбілася гледачам розных пакаленняў, а ўнікальныя ролі ў тэатры і кіно папоўнілі залаты фонд савецкай і расійскай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што творчасць Святланы Немаляевай і ў далейшым будзе дарыць радасць і садзейнічаць умацаванню дружалюбных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.