Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Марыне Няёлавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Марыну Няёлаву з юбілеем.
"Вы сыгралі яркія, шматгранныя ролі ў любімых многімі пакаленнямі спектаклях і кінафільмах, паспяхова рэалізавалі сябе на прафесійнай ніве", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўнікальны стыль, унутраная сіла і абаянне актрысы пакарылі сэрцы шматлікіх беларускіх паклоннікаў. "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым дорыць гледачам радасць, натхненне і добры настрой", - пажадаў Прэзідэнт.