Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Ганне Шацілавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ганну Шацілаву з юбілеем.

    "Сваёй шчырасцю і талентам, яркім вобразам у жыцці і на тэлеэкране, майстэрскім валоданнем словам і беззапаветнай адданасцю прафесіі Вы не перастаяце захапляць шматлікіх калег, паклоннікаў і вучняў, у тым ліку ў нашай краіне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што багаты вопыт натхнёнай працы народнай артысткі яшчэ доўгія гады будзе служыць умацаванню творчага патэнцыялу і культурных сувязей братэрскіх народаў Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ганне Шацілавай добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.