Віншаванне народнай артыстцы Расійскай Федэрацыі Клары Новікавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Клару Новікаву з днём нараджэння.
"Многія гады Вы беззапаветна служыце мастацтву, шчодра дзеліцеся сваім талентам і эмоцыямі з паклоннікамі, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Выключны артыстызм, непаўторнае абаянне і ўнікальная працаздольнасць далі магчымасць Вам дабіцца поспеху і заваяваць любоў публікі".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі высока цэняць творчую дзейнасць артысткі. "Няхай яна і ў далейшым садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі. Жадаю Вам доўгіх гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.