Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ірыне Алфёравай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Расіі Ірыну Алфёраву.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, валодаючы рэдкім талентам, лірычнай прыгажосцю, адточаным акцёрскім майстэрствам і бездакорным мастацкім густам, Ірына Алфёрава ўвасобіла на экране і тэатральнай сцэне надзвычайныя жаночыя вобразы, чым па праву заслужыла прызнанне калег і любоў гледачоў.

    "На беларускай зямлі Вас ведаюць і цэняць як выдатную актрысу. Упэўнены, Ваша творчасць і ў далейшым будзе дарыць шматлікім паклоннікам натхненне і радасць ад сустрэчы з цудоўным мастацтвам", - гаворыцца ў віншаванні.