Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Валянціне Крыловіч

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Крыловіч.

    Прэзідэнт адзначыў, што Валянціна Крыловіч унесла бясцэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай харавой культуры.

    "Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю ў Нацыянальным акадэмічным народным хоры Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, талентам, вернасцю беларускаму музычнаму мастацтву Вы заслужылі прызнанне калег і любоў слухачоў", - гаворыцца ў віншаванні.