Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Ніне Ламановіч
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ніну Ламановіч з юбілеем.
"Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі служэнню беларускаму музычнаму мастацтву. За гады Вашага кіраўніцтва хор Вялікага тэатра Беларусі набыў славу высокапрафесійнага калектыву, якому падуладны самыя віртуозныя выканальніцкія харавыя партыі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніне Ламановіч, каб яе творчасць яшчэ доўгі час дарыла ўсім гледачам мастацкую асалоду ад сапраўднага элітарнага мастацтва.