Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Маргарыце Александровіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Маргарыту Александровіч з юбілеем.

    "Дзякуючы непаўторнаму жаночаму абаянню, унікальнаму таленту і адданасці нацыянальнаму мастацтву Вы здабылі любоў шматлікіх паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - За гады плённай дзейнасці на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Вамі створана цэлая галерэя запамінальных вобразаў, якія пакінулі яркі след у сэрцах гледачоў".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што народная артыстка і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа натхнёна, напаўняючы скарбніцу беларускай культуры.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Маргарыце Александровіч моцнага здароўя, новых творчых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.