Віншаванне народнаму мастаку Уладзіміру Слабодчыкаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Уладзіміра Слабодчыкава з 70-годдзем.

    "Дзякуючы Вашаму таленту і штодзённаму творчаму пошуку з'явіліся выдатныя творы манументальнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўвае і нястомная педагагічная дзейнасць скульптара, яго работа па выхаванні адоранай моладзі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

    "Упэўнены, Вы і ў далейшым сваёй плённай і самаадданай працай будзеце ўзбагачаць скарбніцу айчыннай культуры", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Слабодчыкаву моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.