Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Барысу Герлавану
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана з 85-годдзем.
"Ваша дзейнасць увабрала ў сябе самыя лепшыя традыцыі і дасягненні беларускай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы Вашаму таленту, руплівай працы і нястомнаму імкненню да вырашэння новых задач нарадзіўся шэраг выдатных тэатральных пастановак з унікальнай сцэнаграфіяй, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальных культурных каштоўнасцей. Спадзяюся, што і ў далейшым Вы будзеце знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, а Ваша любоў да мастацтва будзе служыць добрым прыкладам для таленавітай моладзі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Барысу Герлавану моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.