Віншаванне народнаму артысту СССР Валянціну Елізар'еву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева з 75-годдзем.
"Дзякуючы Вашай натхнёнай працы склалася сучасная беларуская балетная школа, яе дасягненні сталі знакавымі старонкамі летапісу Вялікага тэатра Беларусі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "За гады адданага служэння мастацтву Вы дабіліся бліскучых творчых поспехаў. Вашы спектаклі з'яўляюцца сапраўднай легендай сцэны, а кожная пастаноўка перадае магію пластыкі чалавечага цела, закранае тонкія грані душы".
Прэзідэнт пажадаў Валянціну Елізар'еву моцнага здароўя, натхнення і невычэрпнай энергіі.