Віншаванне народнаму артысту СССР Алегу Стрыжэнаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Алега Стрыжэнава з 95-годдзем.
"Ваша творчасць, у якой увасобіліся лепшыя традыцыі савецкай кінематаграфічнай школы, заваявала любоў гледача і прызнанне прафесіяналаў. Сыграныя Вамі ролі з'яўляюцца эталонам акцёрскага майстэрства, натхняюць і радуюць шматлікіх адданых паклоннікаў. У Беларусі высока ацэньваюць Вашу плённую дзейнасць на ніве мастацтва. Няхай яна і ў далейшым садзейнічае пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Алегу Стрыжэнаву добрага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.