Віншаванне народнаму артысту РСФСР Васілю Ліванаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Васіля Ліванава з юбілеем.
"У Беларусі вас ведаюць і любяць як таленавітага акцёра, паспяховага рэжысёра і пісьменніка. Вы выканалі нямала яркіх, запамінальных роляў, якія нязменна прывабліваюць глыбінёй характару, шчырасцю, выразнасцю і мужнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчасць артыста і далей будзе дарыць гледачам радасць і цудоўны настрой, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж Беларуссю і Расіяй на ніве культуры і мастацтва.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Ліванаву добрага здароўя, натхнення і новых творчых поспехаў.
