Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Філіпу Кіркораву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 55-годдзем.

    "Вы пакарылі сэрцы шматмільённай глядацкай аўдыторыі сваім унікальным талентам, яркім тэмпераментам і выключнай індывідуальнасцю, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - На беларускай зямлі Вас любяць і ведаюць як даўняга сябра нашай краіны і выдатнага артыста, кожная сустрэча з якім - доўгачаканая падзея і сапраўднае свята добрага настрою".

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што жыццесцвярджальная творчасць артыста яшчэ многія гады будзе дарыць радасць адданым паклоннікам, садзейнічаць яднанню двух брацкіх народаў.