Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Андрысу Ліепу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Андрыса Ліепу з днём нараджэння.
"Вашым яркім і непараўнальным работам апладзіруюць лепшыя сусветныя залы. Вы па праву належыце да праслаўленых майстроў культуры, якія здабылі глыбокую любоў гледачоў і павагу калег - прафесіяналаў сцэны", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларуская публіка добра ведае і высока цэніць творчасць Андрыса Ліепы. "Упэўнены, што Ваша плённая дзейнасць будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Андрысу Ліепу моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту.