Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Алегу Газманаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава з днём нараджэння.
"Вашы песні аб'ядноўваюць людзей розных пакаленняў і нацыянальнасцей, напаўняюць сэрцы адданых паклоннікаў аптымізмам, стваральнай энергіяй і любоўю да Радзімы, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - На беларускай зямлі высока цэняць вялікі ўклад, які Вы ўносіце ва ўмацаванне дружбы і культурных сувязей нашых братэрскіх народаў".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алегу Газманаву добрага здароўя, ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў, шчасця і дабрабыту.