Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Мікалаю Бурляеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Мікалая Бурляева з 80-годдзем.

    "Дзякуючы асабліваму таленту і прафесіяналізму Вы ўпісалі нямала яркіх старонак у гісторыю сучаснага мастацтва і здабылі шчырую любоў шматлікіх паклоннікаў, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы ведаем і цэнім Вас як добрага сябра Беларусі, чыя шматгадовая грамадская дзейнасць накіравана на захаванне духоўнай спадчыны і развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.