Віншаванне народнаму артысту Расіі Канстанціну Райкіну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Райкіна з юбілеем.
"За гады актыўнай і плённай працы вамі створана мноства мастацкіх вобразаў, якія нязменна прыцягваюць шчырасцю і жыццялюбствам, - гаворыцца ў віншаванні. - Сваім яркім талентам, запамінальнымі характарнымі ролямі ў кіно і на тэатральнай сцэне вы па праву заслужылі ўсенародную любоў".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Канстанціну Райкіну доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай ваша шматгранная творчасць і ў далейшым дорыць публіцы радасць і натхненне, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.