Віншаванне народнаму артысту Расіі Ігару Бутману

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ігара Бутмана з 65-годдзем. 

    "Адданасць справе, творчая індывідуальнасць і высокае выканальніцкае майстэрства далі магчымасць Вам дасягнуць прафесійных вышынь, заслужыць любоў і прызнанне публікі і калег", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць народнага артыста будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Бутману добрага здароўя, натхнення і новых праектаў.