Віншаванне народнаму артысту Беларусі Юрыю Траяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з 75-годдзем.

    "Прысвяціўшы жыццё беззапаветнаму творчаму служэнню, Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва, захаванне і ўзбагачэнне спадчыны айчыннай балетнай школы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівай павагі заслугоўвае педагагічная дзейнасць Юрыя Траяна. "Для таленавітай моладзі Вашы вопыт і майстэрства з'яўляюцца выдатным прыкладам нястомнага служэння культуры і сваёй Радзіме", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, поспехаў і натхнення.