Віншаванне народнаму артысту Беларусі Леаніду Захлеўнаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага з 75-годдзем.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што больш як 30 гадоў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі "Бяседа" пад кіраўніцтвам Леаніда Захлеўнага заваёўвае сэрцы шматлікіх паклоннікаў і ўзбагачае нацыянальную спадчыну.

    "Усё ваша жыццё - прыклад самаадданага служэння айчыннай культуры, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што ваша творчасць, напоўненая глыбокім патрыятызмам, шчырай любоўю да Радзімы, і ў далейшым будзе дарыць аматарам музычнага мастацтва радасць і яркія эмоцыі".