Віншаванне народнаму артысту Беларусі Яўгену Гладкову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова з 80-гадовым юбілеем.

    "Ваш яркі талент, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая актыўная прафесійная дзейнасць садзейнічаюць далейшаму росквіту і папулярызацыі беларускай культуры, выклікаюць шчырую павагу і ўдзячнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Яўген Гладкоў паспяхова перадае свой багаты вопыт адоранай моладзі, якая дастойна прадаўжае лепшыя беларускія творчыя традыцыі.

    "Упэўнены, Вы і ў далейшым будзеце ўносіць важкі ўклад у нацыянальную скарбніцу айчыннага мастацтва", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.