Віншаванне народнай артыстцы Расіі Надзеі Кадышавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Надзею Кадышаву з днём нараджэння.

    "Дзякуючы ўнікальным вакальным даным, непаўторнай шчырай манеры выканання і прыроджанаму абаянню Вы заслужылі павагу і любоў шматлікіх паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Вашу творчасць, якая натхняе і раскрывае шырыню славянскай душы, ведаюць і цэняць на беларускай зямлі".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць народнай артысткі будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Надзеі Кадышавай добрага здароўя, даўгалецця і новых яркіх праектаў.