Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Валянціне Гаявой

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую.

    "Ваш жыццёвы і творчы шлях з'яўляецца сапраўдным прыкладам высокага служэння любімай справе і цэлай эпохай у гісторыі харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". Яркія сцэнічныя вобразы, створаныя Вамі, займаюць асаблівае месца ў айчыннай культурнай спадчыне. Глыбокай павагі заслугоўвае Ваш уклад у выхаванне новых пакаленняў артыстаў, якія сваёй творчасцю праслаўляюць родную Беларусь", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Гаявой доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.