Віншаванне Міхаілу Мішусціну з выбраннем на пасаду Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міхаіла Мішусціна з выбраннем на пасаду Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.

    "Аказаны Вам давер - заслужанае прызнанне Вашага высокага прафесіяналізму, кампетэнтнасці і кіраўніцкага таленту ў вырашэнні важных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Разлічваю, што дзякуючы сумесным намаганням і зладжаным дзеянням нашых урадаў будуць рэалізаваны маштабныя задачы новага этапу саюзнага будаўніцтва і істотна пашыраны гарызонты двухбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Мішусціну моцнага здароўя, дабрабыту і значных дасягненняў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.