Віншаванне лыжніку Раману Свірыдзенку з залатым медалём на зімовых Паралімпійскіх гульнях
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Рамана Свірыдзенку з заваяваннем залатога медаля на зімовых Паралімпійскіх гульнях 2026 года.
"Твая перамога, у гонар якой быў падняты нацыянальны сцяг і прагучаў гімн нашай краіны на алімпійскім стадыёне ў Італіі, стала пацвярджэннем лепшых традыцый беларускага паралімпійскага спорту. Гэта вялікае дасягненне для цябе, краіны і ўсіх нас", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў Раману Свірыдзенку моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў.
