Віншаванне Лыонг Кыонгу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста павіншаваў Лыонг Кыонга з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.

    "Гэты выбар падкрэслівае Ваш высокі аўтарытэт і вялікі давер з боку партыі, дзяржавы і народа. Перакананы, прафесійныя веды і багаты жыццёвы вопыт дазволяць Вам эфектыўна выконваць абавязкі Кіраўніка дзяржавы ў інтарэсах яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што ў час дзейнасці ў В'етнамскай народнай арміі Лыонг Кыонг садзейнічаў развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам у сферы абароны і бяспекі. "Спадзяюся, што на новай высокай пасадзе Вы будзеце далей садзейнічаць умацаванню беларуска-в'етнамскіх адносін, заснаваных на шматгадовых традыцыях дружбы і ўзаемнай падтрымкі, - адзначыў беларускі лідар. - Буду рады вітаць Вас у Беларусі ў любы зручны час для абмеркавання пытанняў пашырэння двухбаковых палітычных, эканамічных і гуманітарных сувязей і плённага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Лыонг Кыонгу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай рабоце.