Віншаванне Луісу Інасіу Лулу да Сілву з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Луіса Інасіу Лулу да Сілву з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія.

    "Бразільскі народ прадэманстраваў давер да Вашага паслядоўнага курсу на пабудову магутнай і незалежнай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая самастойна выбірае свой вектар развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам Бразілія прадоўжыць упэўнена ісці шляхам умацавання суверэнітэту і аўтарытэту на міжнароднай арэне".

    "Можаце і ў далейшым разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адказнага партнёра, нацэленага на пашырэнне трывалых двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі і дружбы дзеля дабрабыту нашых народаў і забеспячэння справядлівага светапарадку", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву моцнага здароўя і прафесійнага даўгалецця, а ўсім грамадзянам Бразіліі - міру, адзінства і дастатку.